Home

Реклама

Вось яна слава)))

  • 30 Дек, 2009 at 12:15 AM
Сёньня майго мужа ўпершыню (ці амаль упершыню) прадставілі ў тусоўцы, звязанай з працай, як мужа Вольгі)) Вось яна слава, я думаю))))))

Інструкцыя блін)))

  • 29 Дек, 2009 at 2:32 PM


ну і каб пасьміхнуцца)) я дарэчы не адразу дапёрла... інструкцыя яўна мужчынская)))))

Вось такую б штуку ў гіпермаркет Бігз, каб дзяцей цягнуць ад будаўнічага рынку да гіпермаркету))) Хто там быў і ведае пра забарону карыстацца звычайнымі вазочкамі для пакупак у якасці транспартнага сродку, мяне зразумее))

Каму таксама цікавы такі рэйтынг, ідзем сюды

У прынцыпе шмат карысных рэчаў))) Адзінае толькі - пратэз пальца з юсб - фуу))) А кошка, якая пазіравала на ўнітазе, вельмі ўжо спужаная... можа яе да яго прыклеілі? каб не збегла?)))))

Апытанка ёмаё))

  • 28 Дек, 2009 at 7:06 AM
Спачатку не збіралася піярыць яе - але зараз там галасуе ўсё больш народу і самой цікава. Карацей - калі ёсць ахвота галасуйце - За ці супраць з'яднаньня з Расеяй)))

Опрос #1503563 Вы за объединение Белоруссии и России?
Открыт: Всем, подробные результаты видны: Всем, участников: 443

Для граждан Белоруссии: Вы за объединение Белоруссии и России?

Показать ответы

Я за объединение
37 (10.7%)

Я против объединения
301 (86.7%)

Затрудняюсь ответить
9 (2.6%)

Для граждан России: Вы за объединение Белоруссии и России?

Показать ответы

Я за объединение
73 (53.3%)

Я против объединения
53 (38.7%)

Затрудняюсь ответить
11 (8.0%)



Адное толькі - аўтар апытанкі - страшны неадэкват, так што не пужайцеся, але вынікі самі за сабе кажуць.
From Zima 2009


Узгадала байку пад фота. Калі Наська хадзіла яшчэ ў яслі мы ўвесь час (як і зараз) замест ёлка казалі елка. Мяне здзівіла наша выхавацелька, якая аднойчы прыйшла і распавяла, што яна паглядзела ў слоўніку - там напісана, што да ўпрыгожвання елка, а пасля елка.

Ніколі не правярала так гэта ці не)) Добра, што мы падштурхнулі да такіх праверак))) Але, калі так, то логіка творцаў слоўніка дзіўная... значыцца пасля ўпрыгожвання елка становіцца ня проста елкай?)))

Гадавы пост.

  • 26 Дек, 2009 at 4:14 AM
Пад гэты Новы год ніякага святочнага настрою) Гэта я параўноўваю з мінулым. Але паглядзела зараз падборку фотаздымкаў за мінулы год і падумала - а сапраўды столькі ўсяго за гэты год адбылося. І кепскага, і добрага))

Мне ў цэлым год эканамічна і прафесійна даўся няпроста, дзякуючы крызісу. Але на завяршэнні стала лепей. Спадзяюся на працяг. Але калі разглядаць сям'ю цалкам, то ўсё цьфу цьфу цьфу было добра. Расцем, жывем, мяняемся.

На будучы год хачу нарэшце адвярнуць ад навінных рэдактураў і больш павярнуць назад да журналістыцы. Паглядзім, як атрымаецца)) Астатнія жаданні пакуль прытрымаю, буду паведамляць па меры спаўнення))))

Усіх з надыходзячымі і прайшоўшымі.

Знаходлівыя беларусы))

  • 25 Дек, 2009 at 1:40 PM
Сёння парадвалася знаходлівасці беларусаў. Знаёмы з Украіны падкінуў спасылачку на закрыты (патрэбная рэгістрацыя) блог ноунэйм. Я таксама там бываю перыядычна))
Карацей паспрабую выцягнуць пару малюнкаў адтуль. Значыцца гісторыя такая: фірмачка - а хутчэй нейкае дзяржаўнае прадпрыемства - закупала монікі і ім сказалі - толькі беларускае. Яны набылі - Інтэграл.


Інтэграл пераўтвараецца....  )

Для настрою)))

  • 22 Дек, 2009 at 3:57 PM
Лазіла тут па інэце і знайшла прыкольныя паштоўкі. Адная мне спадабалася асабліва... ну ці нават дзве. Лавіце.

+1 і адрасы, дзе гэта прадаецца )
Ну і не спыняюся рэкламаваць праект, які аказаўся жывы, хаця па капірайту на сайце значыцца год заснавання аж ў 2001 годзе - Асацыяцыя Дзедаў Марозаў  Памятаю мы разам з дачкой гады два таму пісалі ліст ім праз сайт. І яны акуратна адказалі на емэйл.


Спадзяюся, настрой падняўся))
Таварышы, ніхто не паедзе на святы ў Беларусь? Вельмі трэба набыць заплечнік школьны на колах. Падыйдзе любы варыянт - Расія, Украіна ці лепш за ўсё Польшча... з мяне ўдзячнасць, піва (?) ці нейкія грошы і падрабязнае тлумачэнне, што менавіта трэба..

А мо нехта ведае, дзе падобныя заплечнікі ёсць у Беларусі? Пажадана менавіта дзіцячы...
Сёння я была шчаслівай аж некалькі разоў. 1. паспела на цягнік. 2. даехала. 3. мадэм лайфа працуе нармальна і стабільна ў Віцебску... 4. працаваць у навагоднюю ноч я ня буду.
сяджу цяпер на 9 паверсе гатэля Віцебск. адное толькі што халаднавата, але праз хв 15 пайду палюбуюся на начны горад з вышыні)))

Халодна аднак)

  • 17 Дек, 2009 at 8:48 PM
Мама распавяла: выйшла пагуляць, зрабіць вялікае кола па ст. Аэрадрому (Гомель). Іду сабе іду, і думаю чаго на мяне людзі глядзяць? паглядзела на сабе і зразумела. яны ж выходзіць на кароткі час. а я прайшла - і ў мяне быў іней на шапцы, паліто і нават бровах...

Вось я і кажу - халодна аднак.

****
З.Ы. сёння ўпершыню рыдала над фільмам. Хаціку(а) шкада!!!! аааа!!! Добра, што ў кіно яго глядзець не пайшла))

Profile

[info]lampasik
lampasik

Latest Month

Декабрь 2009
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Разработано LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars